Ахвяры польскага ўзброенага падполля кананізаваныя Праваслаўнай царквой у Польшчы
Ахвяры польскага ўзброенага падполля кананізаваныя, паведамляецца на афіцыйным сайце Праваслаўнай царквы ў Польшчы.
Вазакі, закатаваныя 31 студзеня 1946 года ў лесе ля Пухалаў Старых на Падляшшы аддзелам Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса „Бурага”, далучаныя Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквой да ліку святых мучанікаў Падляшскай і Холмскай зямлі.
Дзень малітоўнага ўшанавання мучанікаў-вазакоў устаноўлены Саборам Епіскапаў на апошнюю суботу ліпеня – у дзень Залешанскай Іконы Божай Маці. Лік святых Падляшскай зямлі папоўнілі 30 імёнаў праваслаўных беларусаў Беласточчыны. Рашэнне прынятае на апошнім саборы епіскапаў Польскай Аўтакефальнай царквы 29 кастрычніка 2019 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikimedia.org