Ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Дзе і як шукаць звесткі?
Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на новы майстар-клас.

Калі: 23 кастрычніка, 17:00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава.
Вы даведаецеся:
— Дзе і як шукаць звесткі аб ахвярах камуністычнага тэрору ў Беларусі.
— Як атрымаць дакументы з архіваў.
— Як ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсіяў.
Папярэдняя рэгістрацыя на мерапрыемства ў каментарах!
Спікер мерапрыемства — Ігар Станкевіч, мае дваццаць чатыры гады досведу ў генеалагічных даследаваннях, нашчадак рэпрэсіраваных, якому ўдалося аднавіць гісторыю сваёй сям’і. Мае паспяховы досвед атрымання дакументаў з КДБ. З’яўляецца стваральнікам унікальнай базы дадзеных аб рэпрэсіях у Аршанскім раёне. Актыўна працаваў у архівах Беларусі і Расеі.
