Акрываўлены торт для Пуціна



З нагоды 62 дня народзінаў Уладзіміра Пуціна пад расейкую амбасаду ў Варшаве ўкраінцы, палякі і беларусы прынеслі свае падарункі. Іх назбіралася цэлая горба.

SAM_1470

Гэта быў і акрываўлены торт, і кавалак мяса і нават дапаможнік па тым, як лячыць псіхічна хворых дзяцей, а каб упрыгожыць мерапрыемства пад брамай амбасады быў раскладзены чырвоны акрываўлены дыван, на знак таго, што ў крыві загінулых у часе канфлікту з Расеяй вінаватыя  ўсе палітыкі, якія падтрымліваюць палітыку Уладзіміра Пуціна.

Кажа адная з арганізатарак акцыі Наталля Панчанка:

– Мы доўга думалі, які падарунак зрабіць Пуціну. Звычайна чалавеку дораць тое, пра што ён марыць. Усе прайшлі да высновы, зыходзячы з таго, што зараз робіць Пуцін, больш за ўсё ён любіць смерць і кроў.

Пасля акцыі арганізатары абяцаюць усе падарункі даслаць наўпрост у Маскву.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава