Аксана Акуневіч распавяла як стварала ў Грузіі беларускую прастору „аКсяродак”
У нашым эфіры прабывала стваральніца беларускай шматфункцыянальнай прасторы «аксяродак» Аксана Акуневіч.
РР: Вы стваральніца беларускай шматфункцыянальнай прасторы. Вы стварылі гэтую прастору ў Грузіі, у Батумі. Пачынаючы з пачатку: як паўстала такая ідэя?
– Калі я прыехала ў Батумі, мне натуральным чынам вельмі бракавала беларусаў. Мне хацелася. Каб было такое месца, калі прачынаешся з раніцы, каб прыйсці ў нейкае месца, дзе дакладна будуць беларусы. Я запытвалася, дзе такое ёсць? На той момант ужо былі беларускія кавярні, быў каворкінг, але такога месца, дзе былі бы толькі беларусы не было. Я спачатку пра яго марыла і шукала. Потым я зразумела, што такога ў Батумі няма, а ўсе б хацелі, таму я стварыла «аксяродак».
РР: У межах гэтай шматфункцыянальнай беларускай прасторы «аксяродак» адбываюцца спевы, маляванні для дзяцей, сямейныя кінапаказы. А як вы прыйшлі да стварэння беларускай школы на базе гэтай прасторы?
– Тут атрымалася наадварот: калі я ехала ў Грузію, то тыя, хто раней сюды прыехалі казалі – слухай, ёсць ідэя стварыць беларускую школу, ёсць неафіцыйная школа, якая гатовая пад гэта ўпісацца. Я думала, што еду ўжо на месца працы, на гатовую школу. Але я ехала машынай якраз у сакавіку, у той час калі сыходзяць лавіны. Верхні Ларс быў зачынены, пакуль мы ехалі амаль месяц да Батумі, аказалася то тыя людзі якія думалі ствараць школу перадумала. Мне вельмі бракавала працы, у Беларусі ў мяне быў свой праект «чалавечая фізіка», яму ўжо споўнілася 5 год. Вельмі не хапала вучняў, не хапала стасункаў з бацькамі, нейкай суполкі вакол гэтага. Я пачала шукаць магчымасці. Новы горад, новая краіна, новыя рэаліі, вялікая плынь людзей. Было нічога не зразумела. Па некаторым часе мяне знайшло памяшканне. Калі пачыналі рабіць «аксяродак», то было зразумела, што школы ўжо не будзе. Былі нейкія заняткі, з таго што я ведаю была фізіка, этнаграфія, то бок да чаго дацягнуліся, тое і стварылі. Пасля году парцы захацелася чаго-небудзь больш сістэмнага, і да таго ж увесь час розныя буларусы, я ў тым ліку, падымалі пытанне адукацыі, асабліва афіцыйнай, каб не трэба было хадзіць па нейкіх расейскіх школах. Таму можна сказаць, што і школа сама знайшлася. Ужо на пачатку вучэбнага году ў верасні да галавы беларускай дыяспары і да мяне звярнуліся, што ў беларусаў тут няма магчымасцяў вучыцца на роднай мове і сказалі што ёсць школа. Якая гатовая з намі паразмаўляць і супрацоўнічаць.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле
Беларускае Радыё Рацыя