Аксана Прус: Мы змаглі захаваць наш калектыў
Сёлета ўпершыню на фестывалі «Сяброўская бяседа» ў Гарадку выступіў фальклорны дзіцячы калектыў з Беластоку «Падляшскі вянок», які працуе пры аб’яднанні ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, «АБ-БА».
Кіраўнічка і харэограф калектыву Аксана Прус распявяла, як калектыў здолеў захавацца ў гэты складыны час пандэміі каронавіруса:
– Апошнія два гады з каронавірусам мы ўсё адно працавалі. І калі была магчымасць па санітарных нормах, то працавалі і ўжывую. І мы высылалі відэазапісы на анлайн-конкурсы. Мы выслалі ў Бразілію, Індыю – у тыя краіны, у якія б мы не змаглі даехаць, бо проста не было б грошай. І мы ў Бразіліі нават узялі гран-пры. І гэта нас падтрымала, бо мы пашылі новыя строі, зрабілі танцы. І мы сёння ёсць, а некаторых калектываў ужо няма.
Беларускі дзіцячы ансамбль танца «Падляшскі вянок» існуе пры вялікай падтрымцы і дапамозе нашых бацькоў – гэта нашы першыя спонсары, памочнікі, стваральнікі, якімі мы ганарымся, – адзначыла Аксана Прус. – Бо яны і ёсць стваральнікі аб’яднання «АБ-БА», яны стараюцца перадусім для сваіх дзяцей і вельмі дапамагаюць у існаванні нашага калектыву.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя