Акцыі на мяжы працягваюцца
15-ты дзень працягваюцца акцыі беларускіх пратэстоўцаў на літоўска-беларускай мяжы. Ля памежнага пераходу Лаворышкес адбылося перакрыццё руху.
Гэтая мера была афіцыйна ўзгодненая з уладамі на перыяд з 13.00 да 15.00 паводле мясцовага часу. У выніку на трасе ўтварылася калона з фураў, паліцыя заклікала кіроўцаў праяўляць цярпенне.
Ля пункту пропуску «Мядзінікай» па-ранейшаму стаіць намётавы гарадок. А 13-ай гадзіне тут пачаў збірацца Ланцуг салідарнасці. Мэты пратэстоўцаў на мяжы Літвы і Беларусі нязменныя: новы пакет еўрапейскіх санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, адкрыццё наземных межаў Беларусі і свабодныя выбары.
Беларускае Радыё Рацыя