Акцыі салідарнасці з Беларуссю аб’ядналі беларусаў Кракава
Беларусы Кракава не застаюцца абыякавымі да падзеяў у Беларусі. Літаральна за месяц яны правялі некалькі акцый салідарнасці.
Адзін з арганізатараў масавага мерапрыемства Крысціян Шынкевіч звярнуў увагу, што з кожным разам далучаецца ўсё больш людзей:
– Сітуацыя тут сталася такая, што беларусы ў Кракаве не вельмі раней неяк аб’ядноўваліся, хоць іх тут жыве і вельмі шмат. А атрымалася тут вельмі вялікая нагода, якая стала вельмі істотнай для беларусаў, якія жывуць не толькі ў Кракаве, а ўвогуле за мяжой і ў Беларусі. Гэта пачало вельмі аб’ядноўваць беларусаў. Тут шмат беларусаў самі хочуць у гэтым удзельнічаць, прыходзіць на гэтыя акцыі і выказваць сваю салідарнасць з супрацьпраўнымі затрыманнямі і рэпрэсіямі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.
Не выключана, што акцыя ў Кракаве таксама адбудзецца ў асноўны дзень галасавання ці адразу пасля яго. Усё будзе залежыць ад развіцця падзеяў.
Беларускае Радыё Рацыя