Акцыі ў падтрымку Ціханоўскага прайшлі ў Вільні ды Варшаве



Беласток далучыўся да акцыі ў падтрымку палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Асноўная акцыя ў Вільні прайшла на Катэдральным пляцы. У Беластоку прадстаўнікі беларускай дыяспары сабраліся ля будынка шэлтара для ўцекачоў.

Ім падзякавала за салідарнасць лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская:

– Дыяспара беларусаў у Беластоку, дзякуй вам вялікі за акцыю ў падтрымку майго мужа – лідара, актывіста, блогера, выдатнага  чалавека –  Сяргея Ціханоўскага. Дзякуй вялікі!

Нагадаем, 11 сакавіка прэс-служба Следчага камітэта паведаміла, што галоўнае следчае ўпраўленне СК завяршыла расследаванне ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і „іншых асоб”. Відэаблогеру выставілі канчатковае абвінавачанне па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 мая 2020 года ў Гародні на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне сваёй жонкі кандыдаткай у прэзідэнты.

Беларускае Радыё Рацыя