Акцыя 4 снежня ў падтрымку Марыі Калеснікавай у Беластоку
4 снежня ў нядзелю а 14.00 у Беластоку на вуліцы Вольнай Беларусі, 9 (каля кансуляту РБ) пройдзе АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ з Марыяй Калеснікавай і ўсімі беларускімі палітзняволенымі, якія знаходзяцца ва ўмовах канцлагераў. Так, менавіта канцлагерамі можна назваць турмы і калоніі, якія зараз ёсць у Беларусі. Бо ёсць вялікая колькасць сведчанняў, што палітвязняў там наўмысна збіваюць, катуюць, прыніжаюць, імкнуцца зламаць.
Арганізатары акцыі заклікаюць прыйсці на вуліцу Вольнай Беларусі, каб яшчэ раз голасна пракрычаць пра наш агульны боль.