Акцыя «Агульнанацыянальнае чытанне 2019» у Беластоку
Акцыя «Агульнанацыянальнае чытанне 2019» – між іншым у Беластоцкім драматычным тэатры імя Аляксандра Венгеркі.
Książnica Podlaska запрашае беластачан у суботу 7 верасня аб 11 гадзіне ў драматычны тэатр, дзе адбудзецца галоўная падзея – супольнае чытанне кавалкаў польскіх аповесцей. Імпрэзы, прымеркаваныя да акцыі, таксама будуць праходзіць у іншых установах горада, а Беластоцкі драматычны – толькі адна з асноўных пляцовак, кажа Мартына Занеўская з драматычнага тэатру.
– 7-га верасня адбудзецца «Агульнанацыянальнае чытанне », якое пройдзе на сцэне драматычнага тэатру. Мы сардэчна запрашаем прыняць удзел.
У тэатры збяруцца прадстаўнікі мясцовых уладаў, а таксама прадстаўнікі культуры і мастацтва, жыхары Беластока і Падляшскага ваяводства. Акцыя «Агульнанацыянальнае чытанне» ўпершыню прайшла у 2012 годзе па ініцыятыве прэзідэнта Польшчы. Ужо сёмы раз супольна па ўсей краіне палякі будуць чытаць творы нацыянальнай класікі.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystokonline.pl