Акцыя беларусаў: Не – вайне! Рукі прэч ад Украіны!



Багата беларусаў выйшла ў Варшаве на акцыю пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з плакатамі, на якіх былі надпісы: Не – вайне! Рукі прэч ад Украіны! Гэть фашысцкіх акупантаў!

Удзельнікі акцыі асудзілі завадатараў вайны і прадэманстравалі салідарнасць з Украінай, на якую 11 дзен таму вераломна напала краіна-агрэсар Расея, кажуць удзельнікі акцыі:

-Мы прыйшлі падтрымаць беларусаў, украінцаў, рускі – усіх разам супраць вайны ва Украіне.

-Беларусь – гэта акупаваная тэрыторыя зараз, і беларусы супраць гэтай вайны і яны не давалі сваю згоду на вядзенне нейкіх баявых дзеянняў з тэрыторыі Беларусі.

У канцы акцыі ўдзельнікі накіраваліся да кітайскай амбасады, каб падтрымаць акцыю ўкраінцаў і палякаў, якая праходзіла там.

Беларускае Радыё Рацыя