Акцыя да Дня абароны правоў чалавека ў Варшаве
У цэнтры Варшавы ля помніка Каперніку беларусы правялі акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны правоў чалавека. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор´е, больш за 30 беларусаў у цэнтры Варшавы асудзілі рэжым Лукашэнкі, які бесчалавечна парушае правы чалавека ў Беларусі. Таксама выказалі салідарнасць з палітвязнямі і запатрабавалі іх вызвалення.

Гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– 75 гадоў як прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Прынятая яна была ў цяжкі час, у час, калі яшчэ быў жывы пачвара-Сталін. Сёння не менш цяжкі час, таму што кіруе Беларуссю пачвара-Лукашэнка, побач – пачвара-Пуцін. Але будзем спадзявацца, што гэты дакумент сёння не будзе да канца растаптаны і дазволіць беларускаму народу займець усе тыя правы і свабоды, якія прапісаныя ў Дэкларацыі.
Напрыканцы акцыі быў зроблены агульны фотаздымак. Актывіст з Бярозы Аляксей Масеціч пачаставаў усіх імбірным напоем з мёдам. Ён запрашае беларусаў Варшавы прыходзіць на Пулаўскую, 246, павільён 58, дзе ўсіх чакае імбірны напой і смачны кебаб. Падтрымка беларусаў патрэбна, каб стварыць некалькі працоўных месцаў для беларусаў ва ўзросце, каму патрэбна праца.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Беларускае Радыё Рацыя
