Акцыя каля расейскай амбасады ў Варшаве
Трое сяброў партыі Народная Грамада Мікалая Статкевіча правялі акцыю пад назвай: “Рукі прэч ад Беларусі!” ля расейскай амбасады ў Варшаве. Нягледзячы на дождж, трое жанчын паўтары гадзіны стаялі з партрэтамі палітзняволеных і плакатамі з прызывам да свабоды палітзняволеных на трох мовах: рускай, польскай і ангельскай. Акцыя станоўча ўспрымалася прахожымі і праязджаючымі, кажа адна з удзельніц мерапрыемства Алена Давыдава:
„Праязджаючыя машыны нам сігналілі, многія паказвалі нам вікторыю. Нягледзячы на дождж, людзі спыняліся і паказвалі, што яны з намі салідарныя. Сярод іх было шмат палякаў, якія цікавіліся сітуацыяй у Беларусі і пра тых, хто размешчаны на плактатах. Гэта былі палітвязні, у тым ліку дзеці, студэнты. Быў там і Мікалай Статкевіч, і тыя, над кім цяпер ідзе закрыты суд у Гомелі.”
Паводле Алены Давыдавай, з расейскай амбасады ніхто не выйшаў. Акцыі ля расейскай амбасады не ўпершыню, але ніхто з супрацоўнікаў ніколі не выходзіў. Нават адмовіліся прымаць рэзалюцыю на гэтую тэматыку, і прыйшлося пасылаць па пошце.
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя