Акцыя падляшскай паліцыі па бяспецы пешаходаў і раварыстаў
Сёння ва ўсім Падляшскім рэгіёне паліцыя праводзіць акцыю, звязаную з гарантыямі бяспекі пешаходаў і раварыстаў. Большая ўвага надаецца найбольш уразлівым удзельнікам дарожнага руху. Прэсавы афіцэр падляшскай паліцыі Томаш Крупа адзначае, што сёння супрацоўнікі паліцыі будуць адсочваць месцы для пераходаў вуліцы і праездаў для раварыстаў, дзе часта маюць месцы ДТЗ. Паліцыя адзначае, што пешаходы павінны захоўваць асаблівую асцярожнасць. З пачатку года ў Падляшскім ваяводстве мела месца 170 ДТЗ з удзелам пешаходаў і раварыстаў. Загінула 30 чалавек, 150 былі траўмаваныя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота dziennikpolski24.pl