Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку



Ля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі і ўсіх забітых рэжымам беларусаў.

12-га лістапада мінае два гады з таго дня, калі Раман Бандарэнка выйшаў у свой двор і ніколі ўжо не вярнуўся, таму што быў бязлітасна забіты.

Акцыя праходзіць ля консульства на перайменаванай вуліцы ў гонар Вольнай Беларусі. Агулам сабралася каля паўсотні чалавек.

Усталяваны сімвалічны плот, ідэнтычны таму, што стаяў на Плошчы Перамен у Менску.

На яго ўдзельнікі акцыі вывешваць стужачкі пасля хвіліны маўчання ў памяць аб загінуўшых падчас жнівеньскіх пратэстаў у Менску.

Распачаўся мітынг у памяць аб загінуўшых ахвярах рэжыму Лукашэнкі, вывешаны партрэты забойцаў з ліку сілавікоў Беларусі.

Абвешчана хвіліна маўчання.

Распавядаецца гісторыя плошчы Перман у Менску. Удзельнікі акцыі павязваюць стужачкі.

Працуе вольны мікрафон.

Гучаць успаміны тых, хто быў у Менску ў час дзён забойства і пахавання Рамана Бандарэнкі.

Галоўнае – не губляць гэты дзень, і памятаць пра доўг перамогі за Вольную Беларусь!

Сярод агучаных прапановаў – зладжванне ў Беластоку масавай акцыі Дзяды, як гэта было ў Беларусі напрыканцы 1980-х гадоў. Такая акцыя магла б закрануць як даўнюю традыцыю беларусаў Падляшша, так і памяць пра ахвяраў рэжыму Лукашэнкі.

Гучыць прамова пра важнасць выразу „Я выходжу!” для ўсіх беларусаў свету.

Дадаткова агучана кандыдатка ў Каардынацыйную Раду Наталля Сцепанцова. Мітынг завершаны.

Інсталяцыя з мітынга будзе ўсталявана ля лавы Перамен.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток