Акцыя памяці ў Варшаве
Беларуская дыяспара Варшавы правяла акцыю памяці па загінулых ад рук рэжыму Лукашэнкі. Быў зроблены вялікі плакат са здымкамі 26 забітых. Удзельнікі акцыі коратка расказалі пра кожнага з іх. Беларусы добра ведаюць пра забойства Рамана Бандарэнкі, а яго апошнія словы: “Я выхожу!” сталі для нас лозунгам. Людзі шмат ведаюць пра забойства Вітольда Ашурка.

Але шмат забітых, якія не так вядомы людзям, або ўспамін пра іх крыху сцёрся часам. Таму кожная гісторыя – гэта як напамін жывым пра жудасную трагедыю ў Беларусі падчас тыраніі Лукашэнкі, – кажа вядучая акцыі Алена:
– 12 лістапада была гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі. Мы хацелі б узгадаць памерлых людзей, якія вялі барацьбу з гэтай сістэмай і загінулі за свае перакананні. Усе гэтыя людзі – героі новай Беларусі, на жаль, пасмяротна.
– І заўважце, рэжым забівае таленавітых, адукаваных і моцных людзей. І менавіта мы разам з вамі, як костка ў горле, таму працягваем змагацца.
На акцыі прысутнічала Яна -“крык”. Таму акцыя скончылася па прапанове Яны агульным крыкам:
– Запрашаем усіх далучыцца да мінуты крыку за кожную загінулую асобу ў Беларусі, за кожнага палітвязня, за кожную разбітую сям’ю, за кожнае разбітае жыццё. А-а-а-а.
Вялізная трагедыя Беларусі – забойства не аднаго дзясятка рэжымам Лукашэнкі маладых, здаровых, актыўных людзей. Такога дараваць нельга. Такія думкі ўслых выказвалі ўсе ўдзельнікі акцыі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:











Беларускае Радыё Рацыя
