Акцыя памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага ў Варшаве
У Варшаве на Вайсковых могілках сябры варшаўскай суполкі партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі правялі акцыю памяці ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага. Яны наведалі магілы паўстанцаў, запалілі бел-чырвона-белыя знічы.

З прамовай выступіў кіраўнік суполкі Яўген Дудкін:
– Сённяшняе мерапрыемства – гэта спроба адрадзіць традыцыю ўшанавання памяці паўстанцаў-каліноўцаў, каб людзі не толькі святкавалі пачатак гэтага паўстання, а таксама перажывалі за тых, хто загінуў, хто быў паранены, хто быў высланы, а таксама аналізавалі тыя падзеі, якія здарыліся пазней: гэта значыць эміграцыя, катарга, святая арганічная культурная асветніцкая дзейнасць сярод ужо іншых пакаленняў.
Паводле ўдзельнікаў акцыі, толькі памяць і аналіз памылак нашых продкаў паспрыяе будучай перамозе за вольную і сапраўды незалежную Беларусь.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:





Беларускае Радыё Рацыя
