Акцыя салідарнасці і шэсце ў Торуні
8 жніўня ў Торуні дыяспара беларусаў Куяўска-Паморскага ваяводства напярэдадні гадавіны абуджэння беларускай нацыі зладзіла акцыю салідарнасці і прайшлася маршам па старому гораду. Падчас акцыі беларусы пранеслі па горадзе вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
„Усё прайшло добра. Падчас акцыі ўсе жадаючыя падпісвалі паштоўкі палітвязням, а таксама была мажлівасць прагаласаваць за сцяг беларускай дыяспары нашага ваяводства. Мы чыталі лісты палітвязняў. Раздавалі ўлёткі з інструкцыяй, як з Польшчы можна напісаць ліст палітвязням. А ўжо а 17:00 адбыўся марш па старому гораду Торуня з вялікім нацыянальным сцягам Беларусі. Самае прыемнае, што людзі на вуліцах нас падтрымлівалі! Людзі трымалі знак вікторыі- гэта было вельмі прыемна! З навакольных кавярняў і рэстаранаў, мы бачылі і чулі апладысменты! Усё было супер!” – кажа актывістка Лена з Быдгашчы.
Акцыі салідарнасці праходзяць у Торуні кожную нядзелю ужо больш за поўгады запар.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя