Акцыя салідарнасці “Магутны Божа за Беларусь”
Беларусы Варшавы штосуботы а 12-ай выходзяць на Замкавы пляц для правядзення акцыі пад назвай “Магутны Божа за Беларусь”. Акцыя праходзіць пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з актуальнымі для гэтага часу плакатамі.
Правядзенне акцыі стала традыцыяй, кажа адзін з яе арганізатараў Яўген Дудкін:
– “Магутны Божа за Беларусь” – акцыя так называецца таму, што ад 3-га ліпеня ў знак салідарнасці з усімі беларусамі мы спяваем “Магутны Божа”. Лукашэнка забараніў спяваць гэты гімн і ціснуў на святароў, на вернікаў, каб яны не спявалі “Магутны Божа”. І мы звяртаемся да Бога. Сёння таксама мы пісалі лісты да палітвязняў. А яшчэ мы ладзім маленечкія экскурсіі па Варшаве, дзе адбываліся важныя падзеі для Беларусі і Польшчы.
Акрамя акцый ёсць яшчэ ў фэйзбуку суполка таксама пад назвай “Магутны Божа за Беларусь”. Арганізатары акцыі будуць рады новым сябрам суполкі і акцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
