Акцыя салідарнасці ў Беластоку: зняволеныя маюць права на медычную дапамогу



Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», з пачатку пратэстаў у Беларусі было арыштавана больш за 35 тысяч чалавек, а як мінімум 4644 чалавекі былі  катаваны і пацярпелі ад жорсткасці з боку сілавікоў (ПЦ «Вясна»). Такое ігнараванне правоў і годнасці чалавека захоўваецца ў месцах пазбаўлення волі, асабліва ў сувязі з неабходнасцю належнай медыцынскай дапамогі зняволеным.

Шмат хто са зняволеных ужо пакутуюць ад пэўных захворванняў, якія патрабуюць хірургічнага ўмяшання або спецыяльнага лячэння па-за межамі турмы. У зняволенні ім адмаўляюць у такім звароце. Людзі з хранічнымі захворваннямі наўмысна пазбаўлены медыцынскай дапамогі. Таксама зафіксаваны шматлікія выпадкі свядомага ўздзеяння зняволеных з людзьмі хворымі на COVID-19.

У адпаведнасці з Канвенцыяй супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, такія дзеянні, калі яны прычыняюць моцны боль ці пакуты, лічацца катаваннямі. Як гаворыцца ў Рымскім статуце Міжнароднага крымінальнага суда, яны, здзейсненыя ў рамках маштабнай або сістэматычнай атакі, складаюць злачынства супраць чалавечнасці.

Мы лічым, што міжнародная супольнасць нясе адказнасць за расследаванне гэтых пастаянных парушэнняў.

Дзе: вул. Электрычная 9, Беласток
Калі: 15:00 16.10.2021 (субота)