Акцыя салідарнасці ў Тбілісі
Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на акцыю салідарнасці ў Тбілісі увечары 7-га лістапада.

Пра акцыю распавядае адна з удзельніц Алена Трызна:
– Падтрымаць дзяўчын, якія аб’явілі галадоўку на Акрэсціна ў 15-й камеры. Вельмі цяжка асэнсаваць, што ў Беларусі рэпрэсіі набіраюць абароты. Мы сабраліся з той мэтай, каб падтрымаць людзей, якіх незаконна ўтрымліваюцца за кратамі.
На думку актывісткі, зараз беларускім палітвязням патрэбная салідарнасць.
– Толькі ў салідарнасці нашая сіла. І я веру ў тое, што беларусы замежжа, аб’яднаныя, дасягнуць той мэты, якая была пастаўлена год таму. Я проста ў гэта веру.
Акцыі ў сталіцы Грузіі адбываюцца штотыдня і на іх прыходзяць людзі рознага ўзросту.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя
