Акцыя салідарнасці ў Варшаве
Беларусы Варшавы правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і народам Казахстана, які падняўся супраць шматгадовай дыктатуры за лепшую долю і волю. Акцыя праходзіла традыцыйна пад бел-чырвона-белымі сцягамі, з плакатамі, у якіх беларусы паказвалі сваё стаўленне да падзей, і партрэтамі палітвязняў.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/img_0523.jpg)
Кажа ўдзельніца акцыі Вольга:
– Гэты год пачаўся для ўсіх дрэнна, у навагоднюю ноч быў забіты чалавек супрацоўнікамі міліцыі ў Беларусі. Крыху пазней быў учынены суіцыд палітзняволенага. І яшчэ крыху пазней была спроба суіцыду – жанчына наглыталася таблетак. У пачатку года пачаліся пратэсты ў Казахстане і былі ўведзеныя незаконна пуцінскія войскі. І беларускія войскі таксама ўвайшлі на тэрыторыю Казахстана незаконна.
Удзельнікі акцыі заклікалі ўсе дэмакратычныя краіны аб’яднацца перад агульным ворагам для ўсіх народаў – Пуціным. З гэтым быў абсалютна згодны паляк, які выступіў з цёплымі словамі падтрымкі беларусаў у іх барацьбе супраць тыраніі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/img_0492.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/img_0505.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/img_0507.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/img_0513.jpg)
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/01/img_0527.jpg)
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)