Акцыя салідарнасці ва Ўроцлаве
Ва Ўроцлаве ў суботу, 27 лютага, адбылася акцыя салідарнасці з Беларуссю. У акцыі ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў чалавек. Падчас акцыі гучалі лозунгі „Жыве Беларусь!”.




Прысутныя беларусы выказаліся наконт акцыі і цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі. – Я прыходжу на такія акцыі яшчэ з часу „выбараў”. Канешне, стратэгічна мы нічога не зменім, седзячы тут у Польшчы. Павінны самы беларусы ў Беларусі вырашыць свой лёс, ніхто акрамя іх не вырашыць – ні Еўразвяз, ніхто. Мы ж як падтрымка – пішам палітвязням лісты, паштоўкі высылаем – гэта ўсё, што мы можам зрабіць. Але вырашыць можа толькі народ у Беларусі.
Кастусь Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара
