Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку (абноўлена)
Каля Генеральнага Консульства Беларусі ў Беластоку, па вуліцы Вольнай Беларусі 9, распачалася акцыя салідарнасці з палітзняволеным Анджэем Пачобутам. 16-га студзеня над вядомым журналістам і актывістам распачаўся закрыты суд у Беларусі. Пачобута абвінавачваюць у закліку да санкцый і распальванні варожасці. Журналісту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Да арганізатараў акцыі ў Беластоку: Саюза палякаў Беларусі і Падляшскага аддзела таварыства «Wspolnota Polska» далучыліся і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Беластоку.
Мітынг распачаўся з узнятых удзельнікаў ліхтарыкаў мабільных тэлефонаў і песні Разбурыць муры.


Слова ўзялі Марэк Занеўскі і Ян Роман.


Такая ж акцыя была ў Гародні на ранейшым, даўнім судовым працэсе, калі людзі прыйшлі да будынка суда, каб падтрымаць Пачобута.
Гучыць вокліч – Вольнасць! Свабода!
Слова ўзяў дэпутат Роберт Тышкевіч:
„Заклік быць разам беларусам і палякам, не раздзяляюцца, як таго хоча рэжым Лукашэнкі. Сімвалам пераследуе мага яднання стаў Анджэй Пачобут. Гэты дзень сімвалічны, бо барацьба з рэжымам Лукашэнкі працягваецца і ў Парламенце. Рыхтуюцца прапановы па новым пакеце санкцый супраць рэжыму і канкрэтных выканальнікаў.”

Прагучала параўнанне рэжыму Лукашэнкі са сталінскім.

Агучана праблема польскага навучання дзяцей у Беларусі, якой апекуецца Саюз палякаў у Беларусі. Слова ўзяла Ганна Кетлінская, якая распавядае пра зацікаўленасць Пачобута ў даследванні польскай гісторыі на тэрыторыі Беларусі:
„Анджэй Пачобут знаходзіцца ў зняволенні за польскасць. І ў гэтым гераізм. Для чаго варта працягваць збірацца на падобных акцыях? Анджэй Пачобут, як і іншыя палітзняволеныя ў Беларусі, атрымліваюць звесткі пра ўсе акцыі ў іх падтрымку.”

Удзельнікам акцыі раздаюць цішоткі з выявай Анджэя Пачобута. Слова перадалі прадстаўніку беларускай дыяспары Беларусі Яну Абадоўскаму, які распавёў гісторыю мітынгаў беларусаў у Беластоку, каб выказаць сваю салідарнасць. Адно з дасягненняў – перайменаванне часткі вуліцы Электрычнай у вуліцу Вольнай Беларусі. Але мітынгі будуць працягвацца і надалей, да пераможнай свабоды Беларусі і вызвалення палітзняволеных.
Агучаны колькасць палітвязняў у Беларусі і асобна ўспомнены працэс над Алесям Бяляцкім.
Працуе вольны мікрафон. Абвешчана хвіліна маўчання ў памяць аб загінуўшых у Дняпры ў выніку расейскага авіяўдару.

Мітынг завершаны.
Беларускае Радыё Рацыя
