Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку
13 гадоў таму
У Беластоку ля помніка Ежы Папялушку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам і іншымі палітзняволенымі ў Беларусі.
Словы падтрымкі прагучалі не толькі на адрас палітзняволенага журналіста, але і на адрас беларускага ксяндза Генрыха Акалатовіча. На гэтым тыдні стала вядома, што святар быў затрыманы сілавікамі — яму пагражае пазбаўленне волі да 15 гадоў за здраду Радзіме. Да ксяндза не пускаюць адваката, звестак аб тым, у якіх умовах знаходзіцца святар, таксама няма.
Беларускае Радыё Рацыя