Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам ды іншымі палітвязнямі ў Беластоку (абноўлена)
У Беластоку ля будынка Генеральнага консульства Беларусі прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і іншымі беларускімі палітвязнямі. Яго апеляцыйную скаргу з абскарджваннем прысуду адхіліў Вярхоўны суд Беларусі.
На акцыю прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, яе беларусы, так і палякі.
З прамовамі выступілі віцэ-старшыня Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі, былая палітзняволеная Марыя Цішкоўская, кіраўнік Радыё Рацыя Яўген Вапа і шэраг іншых польскіх ды беларускіх актывістаў.
– Мы чарговы раз спатыкаемся тут у дзень затрымання нашага калегі – Анджэя Пачобута. Сёння мы сустрэліся пры амбасадзе, бо суд не змяніў рашэнне па гэтай справе – 8 год зняволення. Мы вырашылі прыйсці пра амбасаду, каб сказаць сваё «не» для гэтага рашэння, каб паказаць усім, у тым ліку і ўладам Беларусі, што мы будзем надалей падтрымліваць Анджэя да таго часу, пакуль ён не выйдзе з турмы, так як і астатнія палітзняволеныя.
Акцыя прайшла пад бел-чырвона-белымі беларускімі і польскімі сцягамі, пад лозунгамі аб неадкладным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя