Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам у Беластоку (абноўлена)



У Беластоку каля помніка Ежы Папялушку 25-га верасня прайшла чарговая акцыя салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам ды іншымі палітзняволенымі ў Беларусі.

Разам з іншымі ўдзельнікамі выказаўся галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:

– Што робяць палітыкі розных плыняў у нас у Польшчы, еўрапейскія палітыкі асабліва? Што яны робяць дзеля вызвалення палітвязняў Беларусі ў гэтай сітуацыі? Ёсць пытанні, якія мы мусім задаваць.

Выказванні іншых выступоўцаў:

– Сітуацыя палякаў, якія жывуць у Беларусі, досыць цяжкая. Маюць яны шматлікія абмяжаванні. Таксама як жыхары Беларусі, якія змагаюцца за свабоду.

– Нічога не дарма. Усё што робіцца, усё на карысць і вязням, і набліжае вызваленне нашай Бацькаўшчыны.

– Не выйдзе, бо вельмі цяжкая справа. Беларусы не аб’яднаныя. Палякі пра яго мала ведаюць. Таму, пакуль не абрынецца рэжым, да той пары нічога не будзе.

На акцыі агулам прысутнічала каля 40 чалавек. Была агучана асноўная інфармацыя па стане Анджэя Пачобута. Акрамя гэтага былі ўзгаданы і іншыя палітвязні ў Беларусі, сярод іх і Алесь Бяляцкі, які сёння ў зняволенні сустракае сваё 61-годдзе.

***

Мітынг завершаны.

Працуе вольны мікрафон.

У Беларусі ўсё нядобра, у гэтай краіне альбо зняволеныя, альбо павінны з’ехаць.

Анджэй Пачобут заўсёды выступаў за доступ до польскай спадчыны ў Беларусі. Вывучэнне польскай мовы толькі на платнай аснове.

Важна захаваць роўнасць маўлення: я беларус ў Беларусі, а я – паляк у Беларусі.

Агучваецца складаная сітуацыя з палякамі на Беларусі зараз.

Слова ўзяў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа.

Прасіць спрыяння ў дабрачынных і рэлігійных структураў, каб дапамагалі палітвязням. Пісаць лісты ім і ўсяму свету. Больш людзей павінны прыходзіць на такія мітынгі.

„За нашу і вашу свабоду! ” – гучыць вокліч на мітынгу.

Гучыць спадзеў на вызваленне народаў ад Расеі-агрэсіўнай суседкі.

Гучыць падзяка ўсім, хто прыходзіць на мітынгі ў падтрымку Пачобута і іншых палітвязняў.

Згадалі таксама Алеся Бяляцкага, які сёння святкуе Дзень народзінаў у вязніцы. Пра калегу распавядае Алесь Капуцкі з Праваабарончага цэнтра „Вясна”.

61-ы год сустрэць у турме і несці свой крыж, але духам перамагчы рэжым Лукашэнкі. Такая доля і Алеся Бяляцкага, і Анджэя Пачобута.

Агучваецца асноўная інфармацыя па стане Анджэя: не прапускаюць патрэбныя лекі.

У Беластоку каля помніка Ежы Папялушку 25 верасня распачалася чарговая акцыя салідарнасці з журналістам Анджэем Пачобутам ды іншымі палітзняволенымі ў Беларусі.

Агулам прысутнічае каля 30 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя