Акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам
Увечары 25 лютага, у дзень, калі споўнілася роўна 11 месяцаў з дня затрымання Анджэя Пачобута, у Беластоку адбылася традыцыйная акцыя салідарнасці са зняволенымі лідарамі Саюзу палякаў Беларусі – Пачобутам і Анжалікай Борыс. На яе прыйшло каля трох дзясяткаў беларускіх і польскіх грамадскіх актывістаў.
На акцыі выступілі Марына Цішкоўская і Анна Кетліньска.





Наступная такая акцыя салідарнасці запланаваная роўна праз месяц.
Беларускае Радыё Рацыя
