Акцыя салідарнасці з гуртом “Tor band” у Беластоку (абноўлена)
У суботу, 4 лістапада, каля беларускага кансуляту адбылася акцыя ў падтрымку музыкаў з гурту “Tor band”. На гэтым тыдні рашэннем Гомельскага суда ўдзельнікам рок-гурта было прысуджана ад 7,5 да 9 гадоў калоніі.
Дыяспара беларусаў Беластока выйшла на вуліцу, каб патрымаць музыкаў і выказаць сваю нязгоду з пануючым рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі.
Грамадская актывістка Наталля Сцепанцова нагадала, што рэпрэсіўная машына не прыпыняецца, а пакуты тых, хто выступае супраць рэжыму — працягваюцца.
— Збіраемся тут, каб паказаць сваё абурэнне вялікімі выракамі, якія атрымалі музыкі Tor Band. Гэта несправядліва, гэта немажліва прыняць. Мы бачым, што рэжым усё больш узмацняе рэпрэсіі, нічога не скончылася. Людзі не маюць пакутаваць за свае погляды, за свае песні, за музыку.
Беларускае Радыё Рацыя