Акцыя салідарнасці з Пачобутам і Борыс у Беластоку
Каля помніку Ежы Папялушку ў Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анджалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.
Сабралася каля 40 чалавек, беларусаў і палякаў.
На пачатку акцыі выступіла Марына Цішкоўская.
Ад мясцовых палякаў выступіла Анна Кетліньска.
Выступіў таксама гарадзенец Сяргей Верамеенка.
Арганізатары акцыі: Саюз палякаў у Беларусі і Падляшскае аддзяленне асацыяцыі „Супольнасць палякаў” у Беластоку.
Кіраўнікі палякаў у Беларусі знаходзяцца пад вартай паўгода па падазрэнні ў „рэабілітацыі нацызму”. Ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Акцыя доўжылася паўгадзіны і завяршылася спяваннем гімну Rota.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Ладзіка Майніча