Акцыя салідарнасці з палітвязнямі



Вечарам 22 жніўня ва Ўроцлаве на рынкавай плошчы адбылася акцыя салідарнасці, прысвечаная палітвязням. Прысутнічыя прынеслі вялікія палотны, на якіх увесь час з’яўляюцца новыя імёны. Такім чынам беларусы хочуць прыцягнуць увагу польскага грамадства на палітычны крызіс у Беларусі. 

На дадзены момант афіцыйна у Беларусі больш за 600 палітзняволеных, але яшчэ больш тых хто знаходзіцца за кратамі, не маючы такога статусу. Адна з форм падтрымкі- пісаць ім лісты. Каб ушанаваць памяць тых, каго зараз няма з намі – на  акцыі былі зачытаныя лісты напісаныя “з-за кратаў”. Любы жадаючы мог падпісаць паштоўку для палітвязня.

„Людзі хочуць пераменаў! Людзі баяцца, што не могуць сябе адчуваць у поўнай бяспецы на сваёй Радзіме. Я веру ў светлую будучыню нашай краіны, і веру, што яго рэжым неўзабаве пацерпіць крах. І веру, што ўжо хутка ўсё скончыцца!” – распавядаюць Рацыі удзельнікі акцыі. Яны ўпэўненыя, што чакаць засталося не так шмат. 

Колькасць палітвязняў увесь час працягвае павялічвацца. На дадзены момант палітвязнямі прызнаныя 642 асобы. 

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Раыдё Рацыя