Акцыя салідарнасці з праваабаронцамі ў Варшаве



Беларускія праваабаронцы праваабарончага цэнтра “Вясна” сядзяць за тое, што фіксавалі парушэнні на выбарах, дапамагалі збітым, параненым, арыштаваным беларусам, якія выйшлі на мірны пратэст супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў.

У Варшаве прайшла ўсясветная акцыя салідарнасці з палітвязнямі праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Кажа арганізатар акцыі Зміцер Салаўёў:

– Людзі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, робяць толькі добрае, працуюць адпаведна міжнародным стандартам, адпаведна Дэкларацыі аб працы праваабаронцаў, якая прынятая ААН, і ў тым ліку прызнаная і Беларуссю. Не парушалі ніводных міжнародных стандартаў, мірна назіралі за выбарамі, дапамагалі людзям бараніць свае правы, людзям, якія былі збітыя, арыштаваныя, катаваныя. І за гэта з помсты рэжым кінуў іх у турму.

Нягледзячы на не вельмі спрыяльнае надвор’е, акцыя доўжылася больш гадзіны. Акрамя беларусаў у ёй прынялі ўдзел з польскага боку Каспер Хіньскі – супрацоўнік Беларускага дома ў Варшаве і Яцэк Вішнеўскі – прадстаўнік камітэта абароны дэмакратыі рэгіёна Мазовша.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя