Акцыя салідарнасці з украінскім палітыкам у Варшаве
17-га сакавіка мінае гадавіна захопу расейскімі спецслужбамі і вывазу з тэрыторыі Украіны вядомага ўкраінскага палітыка, палітычнага вязня, лідара партыі „Украінская нацыянальная асамблея” Міколы Карпюка (на фота).
На акцыю запрашае кіраўнік Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык:
– Летась, 17-га сакавіка вельмі вядомага ўкраінскага палітыка Міколу Карпюка, які таксама быў заангажаваны ў беларускія справы, спецслужбы Расеі выцягнулі з Украіны і ўжо цэлы год яго ніхто не чуў і не бачыў. Гэта акцыя салідарнасці з Украінай, якая змагаецца з усходняй навалай. Я запрашаю беларусаў прыйсці на гэтую акцыю.
Акцыя „Дзе Мікола Карпюк?” пройдзе ў Варшаве 17-га сакавіка пад будынкам амбасады Расейскай Федэрацыі а 14-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя