Акцыя „Салідарныя з Беларуссю – 2015” адбудзецца 2-га кастрычніка



Акцыя „Салідарныя з Беларуссю” праводзіцца штогод увесну, але сёлета яе вырашылі зладзіць увосень.

DSC06351

Фэлікс Тушка, старшыня ініцыятывы „Вольная Беларусь”, якая ладзіць мерапрыемства тлумачыць, што перанос звязаны з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі: „Нам важна, каб канцэрт адбыўся перад самымі выбарамі. Мы памятаем, што адбылося ў 2010 годзе, калі большасць канкурэнтаў Лукашэнкі трапілі ў турму. Лічам, што гэты канцэрт будзе магчымасцю для жыхароў і гасцей Варшавы выказаць сваю падтрымку дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі”.

Канцэрт звычайна ладзіўся ў Кракаўскім прадмесце, а сёлета пройдзе ля Палацу культуры і навукі. Заяўлены выступ гуртоў Dzieciuki, Shuma, а таксама праект Пятра Клюева „Амплітуда смеласці”. Акром беларускіх выканаўцаў у ім возме ўдзел украінскі гурт „Воплі Відаплясава”, а таксама польскія выканаўцы Аня Русовіч, Enej і Hańba!

Акрамя канцэртаў у межах акцыі пройдзе шэраг суправаджальных мерапрыемстваў — выставы, перформансы, паказы фільмаў. Сярод іншага запланаваная прэм’ера стужкі пра гурт „Крамбамбуля” – „Свабоду не стрымаць”.

З Менску ў Варшаву на канцэрт будзе арганізаваны аўтобусны тур з бясплатнымі візамі. Падаць заяўку можна па спасылцы.

„Салідарныя зь Беларуссю” ладзіцца з 2006 года. Летась хэдлайнерам акцыі стаў гурт „Ляпіс Трубяцкі”, гэта быў адзін з апошніх выступаў каманды ў яго гісторыі.

[youtube id=”TpjTOM_mreM”]

tuzin.fm