Акцыя „Салідарныя з Беларуссю” ў Беластоку
Дзясяткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ды жыхароў Беластока сустрэліся на Плошчы Касцюшкі, каб выказаць салідарнасць са сваімі суайчыннікамі і суседзямі. У Беларусі праходзіць прэзідэнцкая кампанія, а з ёй затрыманні, ператрусы і арышты палітычных апанентаў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Акцыя ў цэнтры горада – гэта доказ салідарнасці з беларускім народам і пратэст супраць хвалі рэпрэсій і арыштаў, сказаў яе арганізатар, дэпутат Роберт Тышкевіч:
– Перад выбарамі вельмі патрэбны польскі голас і такая акцыя, як сёння!
– Не было ніякага негатыву, нікога, хто б запярэчыў гэтай акцыі. Гэта значыць, што Беласток і Падляшша падтрымліваюць дэмакратычную і незалежную Беларусь.
– Салідарныя з Беларуссю! Салідарныя з Беларуссю!
Таксама выступіў грамадскі дзеяч Анатоль Міхнавец, які заклікаў далучацца да ініцыятывы TALAKA2020. Мерапрыемства было арганізаванае супольна з Беларускім домам у Варшаве.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
