Акцыя ў Кіеве: „YARA, адкажы: куды знік Анатоль Бакун?”



“YARA, адкажы” – пад такім лозунгам 13 траўня беларусаў заклікалі прыйсці да офісаў кампаніі YARA і задаць пытанне: “Куды знік Анатоль Бакун?”

З Кіеўскага офіса кампаніі да беларусаў ніхто не выйшаў, таму яны пакінулі на дзвярах офіса налепкі ў выглядзе пытальніка.

Кажа адзін з удзельнікаў акцыі:

– Невядома, ці яны там забарыкадаваліся ў офісе. Ці яны сёння проста на працу не выйшлі. Невядома. YARA быццам бы імітуе нейкія заклапочанасці правамі працоўных на “Беларуськаліі”. Нібыта там будзе адмысловы спецпрадстаўнік на прадпрыемстве. Але ўсё гэта мізер пакуль не будуць уключаны ў гэтую камісію прадстаўнікі стачкаму “Беларуськалія”.

Анатоль Бакун, адзін з лідараў стачкаму, абмяркоўваў з кампаніяй YARA разрыў яе працоўных адносінаў з “Беларуськаліем”. Але калі Бакуна нечакана затрымалі 8 траўня, YARA на гэта ніяк не зрэагавала.

Каментуе Радзівон Батулін, прадстаўнік Беларускага дома ва Украіне:

– Мы намагаемся кожны дзень, крок за крокам, набліжаць нашу перамогу і ў тым ліку яна будзе ў тым, што мы спынем фінансаванне гэтага карнага рэжыму Лукашэнкі.

YARA — нарвежская хімічная кампанія ў сферы пастаўкі мінеральных угнаенняў. Яна закупляла калій у “Беларуськалія”.

Беларускае Радыё Рацыя, Кіеў