Акцыя ў падрымку асуджаных па “справе Ціханоўскага” ў Вільні



Акцыя ў падрымку асуджаных па “справе Ціханоўскага” прайшла ў Вільні, насупраць Амбасады Беларусі ў Літве.

Кажа адзін з удзельнікаў акцыі:

– Калі чалавека баяцца, яго хочуць знішчыць, але людскую памяць знішчыць нельга. Сістэма помсціць людзям, якія фактычна знаходзяцца ў закладніках. Улада ні перад чым не спыніцца, каб захаваць сваё месца. Гэта зубры Беларусі, мы іх падтрымліваем, памятаем пра іх.

Сярод удзельнікаў акцыі – Валянцін Троцкі з партыі “Народная грамада”, які асабіста ведае Мікалая Статкевіча, а таксама быў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай.

Ён лічаць, што свае тэрміны 14-18 гадоў асуджаныя па „справе Ціханоўскага” не дасядзяць:

– Ціханоўскі сказаў, што будзе сядзець столькі, колькі дазволіць народ Беларусі. І гэта тычыцца не толькі яго. Усё складваецца так, што гэты рэжым столькі не пражыве. І гэтыя людзі, хутчэй за ўсё, выйдуць у адзін дзень і стануць свабоднымі.

Па так званай “справе Ціханоўскага” асуджана шэсць чалвек: Ігар Лосік, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў і сам Сяргей Ціханоўскі.  Усе яны — палітвязні.

Беларускае Радыё Рацыя, Вільня