Акцыя ў падтрымку палітзняволеных па “справе Ціханоўскага” ў Варшаве (абноўлена)
Каля 20 беларусаў сабралася сёння, 24 чэрвеня, каля амбасады Беларусі ў Варшаве на чарговую акцыю салідарнасці.
Яны прыйшлі, каб падтрымаць тых палітвязняў, у якіх сёння быў суд у Гомельскім СІЗА-3 па “справе Ціханоўскага” і выказаць сваё стаўленне да грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі.
Амаль дзве гадзіны людзі стаялі на гарачыні больш за 30 градусаў. Яны казалі прамовы ў мікрафон, чыталі вершы. А таксама зрабілі пудзіла кіраўніка Беларусі і надзелі яму кайданкі. Такім чынам яны выказалі нязгоду з тым, што адбываецца ў краіне, і сваё стаўленне да рэжыму Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота чытачоў і слухачоў Радыё Рацыя