Акцыя ў падтрымку ТУТ.бай у Беластоку



“Такі націск на незалежныя СМІ – гэта фашызм!” – акцыя ў падтрымку парталу ТУТ.бай адбылася спантанна ў Беластоку 18 траўня каля Генконсульства Рэспублікі Беларусь.

Кажуць удзельнікі акцыі:

– Мы прыйшлі сёння з дачушкай на гэтую акцыю, каб падтрымаць журналістаў ТУТ.бай. Я лічу, што такі націск на журналістыку, на незалежныя СМІ – гэта фашызм. Закрываюць журналістам рот, а нам –  вушы, каб мы нічога не чулі, не бачылі, не ведалі. Таму мы прыйшлі сюды, каб зрабіць пікет ля пасольства Беларусі і паказаць, што мы супраць.

– Насамрэч, гэта спантанная акцыя. Калі мы пабачылі, як затрымлівалі журналістаў ТУТ.бай, вырашылі выказаць сваю салідарнасць з журналістамі, якіх незаконна абвінавачваюць у Беларусі. Выказаць сваю падтрымку, салідарнасць з журналімстамі, паказаць, што мы разам з ТУТ.бай.

18 траўня былі затрыманыя кіраўнікі ТУТ.бай, а сам партал быў заблакаваны.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток