Акцыя ў Варшаве супраць нападу Расеі на Украіну
Беларусы, палякі і ўкраінцы сабраліся ля расейскай амбасады ў Варшаве, каб выказаць свой пратэст вераломнаму нападу Расеі на Украіну. Прыйшлі падтрымаць акцыю і польскія палітыкі.

Над вялікім натоўпам луналі бел-чырвона-белыя, чырвона-белыя і блакітна-жоўтыя сцягі. Гучалі гімны Украіны і дэмакратычнай Беларусі, людзі эмацыйна асуджалі Пуціна і Лукашэнку за развязаную вайну, у якую яшчэ ўчора слаба верылася, кажуць удзельнікі акцыі:
– Можна сказаць: смерць маскалям, няхай будзе Україна, слава Украіне!
– Хочам “падзякаваць” пану Лукашэнку, які ўжо стаў ваенным злачынцам. Спадзяемся, што для яго, як і для пана Пуціна, ці які там пан Пуцін, гэта ху*** Пуцін, ужо рыхтуюцца суды. І гэтыя суды скажуць, хто яны і чаго заслугоўваюць. Мы хвалюемся за нашых родных ва Украіне, за простых людзей ва Украіне і Беларусі, бо яны церпяць ад такой улады.
Паводле польскіх выступоўцаў, акцыі ля расейскай амбасады будуць праходзіць штодзённа. Польскія палітыкі, што прынялі ўдзел у акцыі, патрабуюць закрыцця расейскай амбасады на час ваенных дзеянняў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:











Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя
