Акцыя ў Варшаве супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
На пляцы Замковым першага траўня беларусы Варшавы правялі акцыю, на якой асудзілі новую папраўку да закону аб смяротным пакаранні.

Новая папраўка дазваляе прымяняць пакаранне смерцю за «замах на ўчыненне тэрарыстычнага акту». Яна адкрывае магчымасці для далейшых сур’ёзных злоўжыванняў. Кажа суарганізатар акцыі Марыя:
– Смяротнае пакаранне можа чакаць тых людзей, якія будуць прызнаныя тэрарыстамі. А мы ведаем, што ў нашай краіне тэрарыстам можна зрабіць любога чалавека.
– Выступаю супраць смяротнага пакарання, паколькі Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, у якой смяротнае пакаранне захоўваецца, мала таго, улады Беларусі зараз прынялі новы закон, дзе такая размытая фармуліроўка, і, напрыклад, я да яго дакладна падыходжу, таму што прадукцыя нашага каналу прызнаная тэрарыстычнай.
Да акцыі далучыліся і ўкраінцы. Яны зладзілі перфоманс з гвалтам расейскіх акупантаў над жанчынамі, а беларусы паказалі, што чакае ў выніку прыняцця новай папраўкі аб смяротным пакаранні абвінавачаных у тэрарызме. Гэтае рашэнне супярэчыць сусветнай тэндэнцыі адмовы ад смяротнага пакарання.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя
