Актывіст Ніко Кашэвадзэ: Дапамагаем Украіне штодня
Грамадскі актывіст Ніко Кашэвадзэ з грузінскага Батумі працуе ў штабах гуманітарнай дапамогі Украіне.
У штабах, на яго думку, побач з грузінамі шрацуе шмат як украінцаў, так і беларусаў.
Кажа Ніко Кашэвадзэ:
-Украінцы і беларусы, якія хочуць дапамагчы Украіне і якія хочуць разам з намі працаваць, сартаваць адзенне, прадукты, медыкаменты, дапамагаць тым, хто прыязджае сюды. Іх праца азначае для мяне нашмат больш. Ва Украіне ідзе вайна. У Беларусі, як ведаем, былі пратэсты. На жаль, яны не змаглі змясціць аднаго чалавека. Хоць чалавекам я б яго не назваў. Але ў любым выпадку, мы ганарымся, што гэтыя людзі, нягледзячы ні на што, знайшлі ў сабе сілы працаваць з намі кожны дзень і дапамагаць Украіне. Гонар такім людзям!
Па словах Ніко Кашэвадзэ, асноўная дапамога, якую плануюць збіраць штабы – гэта розныя медпрэпараты:
-Гэта медыкаменты: болесуцішальныя, антысептыкі, бінты, жгуты, антыбіётыкі і іншыя, а таксама мы збіраем прадукты.
Штодня Ніко Кашэвадзэ апроч дапамогі ў штабе займаецца арганізацыяй мітынгаў у Батумі і з яго вуснаў можна пачуць пра падзеі на фронце, і пра тое, як Грузія дапамагае Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя