Актывістка з Гародні Яна Шостак заявіла, што возьме ўдзел у парламенцкіх выбарах у Польшчы



Вядомая мастачка і актывістка з Гародні Яна Шостак заявіла, што возьме ўдзел у восеньскіх парламенцкіх выбарах у Польшчы.

Яна мае 30 гадоў і ад 17 гадоў жыве ў Польшчы, мае польскае грамадзянства. Яе рэкамендавала партыя “Зялёныя”. Яна Шостак мае стартаваць з падляшскага выбарчага спісу Грамадзянскай кааліцыі, якая аб’ядноўвае некалькі апазіцыйных структур, у тым ліку найбуйнейшую – “Грамадзянскую платформу”.

Пра свой намер Яна Шостак заявіла са сцэны фестывалю “Тутака”, які прайшоў на Падляшшы.

Яна заявіла, што ў Сейме хацела б займацца міграцыйнай ды інтэграцыйнай палітыкаў. “Я хачу быць у польскім Сейме голасам беларускай меншасці, а таксама беларускіх уцекачоў з Беларусі, Украіны і іншых краін”.