Актывісты суполкі БХД правялі чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі ў Варшаве
4 траўня актывісты суполкі „Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі” правялі чарговую акцыю салідарнасці з палітвязнямі ля Еўракамісіі ў Варшаве. На акцыі прысутнічалі праваабаронцы «Вясны», галоўны рэдактар сайта «Хартыя 97» Наталля Радзіна, кіраўнік «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Акцыя салідарнасці – гэта напамінанне краінам Еўразвязу пра беларускіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў катавальных умовах, кажа кіраўнік суполкі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Сёння афіцыйна, згодна дадзеных “Вясны” 1501 чалавек, але ўсё ж такі гэтую лічбу 1500 мы ўжо перакрочылі. А колькі яшчэ тых, каго мы не ведаем, колькі знаходзяцца за кратамі.
Зміцер Салаўёў, цэнтр “Вясна”:
– Я лічу, што трэба прадпрымаць дакладныя рашучыя дзеянні, таму што рэжым Лукашэнкі ён не толькі трымае палітвязняў, але яшчэ дапамагае забіваць украінцаў.
Наталля Радзіна:
– Трэба сёння звяртаць увагу Захаду на сітуацыю з беларускімі вязнямі сумлення. Відавочна, што ўлады сёння далі загад забіваць людзей у беларускіх турмах.
Паводле Зміцера Бандарэнкі, калі б не было абыходу санкцыяў, то і вайна ва Украіне была б скончана і вызвалілі б усіх палітвязняў у Беларусі. І ўсё гэта можа вырашыць Еўразвяз.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:



Беларускае Радыё Рацыя
