Актывісты ў Батумі: Дайце цяжкую зброю Украіне
Некалькі соцень актывістаў выйшла на акцыю ў грузінскім Батумі, каб адзначыць Дзень саборнасці Украіны.

Для ўкраінскіх удзельнікаў было важна паказаць сваю салідарнасць з Украінай, з тымі роднымі і сябрамі па якіх ляцяць ракеты з боку Расеі:
– Мы, украінцы, знаходзімся тут у Батумі, хочам сваімі дзеяннямі, сваімі сродкамі, сваімі эмоцыямі, перадаць, што мы таксама перажываем за Украіну.
– Каб прыцягнуць увагу грамадскасці, каб неяк дапамагчы нашым вайскоўцам, каб свет пабачыў і спыніў гэта.

Кіраўнік „Беларускай дыяспары ў Аджарыі” Аляксей Балашоў таксама ўзгадаў на акцыі і 160-ю гадавіну паўстання Каліноўскага:
– На сённяшні дзень трэба стаяць поплеч з украінцамі, дапамагаць ім і выказваць сваю беларускую пазіцыю наконт таго, што беларусы падтрымліваюць яе свабоду і тэрытарыяльную цэласнасць. Сёння ў нас атрымалася асаблівая акцыя, бо яна супадае з важнай для беларусаў датай. Гэта 160-я ўгодкі антырасейскага паўстання, якое было задушана Масквой. Плюс да таго ёсць сумная дата смерці Жызнеўскага, яго забілі ў гэты дзень на Майдане.
Аляксей Балашоў пад час свайго выступу згадаў журналіста Дзяніса Івашына, які сядзіць за кратамі, а таксама нагадаў пра „рэйкавых партызан” з Беларусі, якія атрымалі вялікія тэрміны зняволення ў Беларусі.












Беларускае Радыё Рацыя
