Актывісты з Батумі: не забывайце ж мовы нашае!
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Як гэты дзень адзначаюць беларусы, якія апынуліся далёка ад сваёй Радзімы – у Грузіі?
Пра беларускую мову і дзень роднай мовы кажа актывіст Павал Хаванскі:
– Карстацца роднай беларускай мовай трэба кожны дзень, каб яна не памерла. Адзін дзень у год гэта добра, але каб мова жыла, трэба ёй карыстацца кожны дзень. Я адзначаю гэты дзень кожны год. Раней, калі я яшчэ быў у Беларусі, гэта былі нейкія мерапрыемствы, прысвечаныя дню роднай мовы. У сацыяльных сетках павншаваў сяброў, якія з’ехалі з Беларусі, у суполках Укантакце, тэлеграме павіншаваў падпісантаў з днём роднай мовы.
Для праваабаронцы і прадстаўніка грамадскай арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» Рамана Кісляка беларуская мова таксама вельмі важная:
– Я расейскамоўны беларус, мая родная мова нажаль не беларуская. Але я лічу, што канешне, трэба размаўляць па-беларуску. Я думаю, што буларусы павінны знаходзіць агульную мову. Я размаўляю па-беларуску з тымі, хто да мяне на гэтай мове звяртаецца.
За апошнія паўтары гады па неафицыйных дадзеных у Грузію на сталае жыццё пераехалі больш за 5 тысяч беларусаў, але для большасці беларусаў Грузія гэта – так званая «перавалачная база», куды прылятаюць на некаторы час перад палётам у Еўропу.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя