Акупанты ўчынілі масіраваны абстрэл у Энергадары падчас мітынгу за Украіну



У акупаваным Энергадары, дзе знаходзіцца найбуйнейшая ў Еўропе АЭС, расейскія захопнікі здзейснілі абстрэл падчас мітынгу ў падтрымку Украіны. Як паведамляе Telegram-канал „Энергодар”, раніцай жыхары гораду сабраліся на мітынг у падтрымку Украіны. „Яны спявалі гімн і размаўлялі паміж сабой. За гэтым назіралі рускафашысцкія акупанты”, – гаворыцца ў паведамленні.

Калі энергадарцы пачалі разыходзіцца, пад’ехалі аўтазакі. Акупанты пачалі затрымліваць мясцовых, а тады пачалі абстрэлы. Як паведамляецца, праз некалькі хвілін былі чутныя гукі выбухаў і масіраваных абстрэлаў.
Неўзабаве пасля гэтага, паводле паведамлення, у Энергодары пачалі глушыць сувязь.
Цяпер вядома аб некалькіх асобах, якія трапілі ў шпіталь з траўмамі і цяжкімі апёкамі. Дакладная колькасць параненых у выніку выбухаў высвятляецца.