Акустычны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў Варшаве
Сёння, 16 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца акустычны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.
Беларускі музыка абяцае парадаваць не толькі даўно вядомымі і любімымі кампазіцыямі, але і прэм’ерамі.
“Праграма будзе насамрэч насычыная”, – прызнаецца Зміцер.
– Што будзе ў канцэрце? Будуць старыя добрыя песні і новыя таксама. Пару песень будуць прэм’ерныя на вершы Алеся Ліпая. Таксама будуць песні з новага рокавага альбома, які будзе выдадзены ў ліпені, на вершы беларускіх паэтаў Мікіты Найдзёнава, Віталя Рыжкова, Уладзіміра Някляева і іншых. Люблю, чакаю, да сустрэчы.
Канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча будзе ладзіцца ўжо сёння ў “Beer Station Centrum” (Lwowska 17).
Пачатак імпрэзы – у 19.00.
Радыё “Рацыя” – інфармацыйны партнёр падзеі.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя