Альберт Сэбін – лекар з Беластоку, які выратаваў дзяцей свету



3 сакавіка спаўняецца 28 год з дня смерці лекара з Беластоку, Альберта Сэбіна, які ўласна распрацаванай вакцынай выратаваў свет ад поліяміэліту. 

Экспанат, перададзены нашчадкамі лекара, прадставіла кіраўніца Музея гісторыі медыцыны і фармацыі Універсітэта ў Беластоку Магдалена Мускала:

– Тры маркі з выявай Альберта Сэбіна – гэта маркі, выдадзеныя ў ЗША ў 2006 годзе. І гэта серыя вядомых амерыканцаў! Такім чынам, Альберт Сэбін быў залічаны да вядомых амерыканцаў. Гэтыя маркі былі выпушчаныя ў свет накладам каля мільёна штук. І было гэта ў звычайным абарачэнні ў ЗША. Сёння гэта маркі музейнай і калекцыйнай вартасці.

Адпаведна, паводле рашэння гарадскіх уладаў, адна з вуліц Беластоку таксама атрымае назву ў гонар Альберта Сэбіна.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя