Альбом пра ручнікі прэзентавалі ў Бельску
Польска-беларуска-англійскі альбом пра ручнік. „Народны ручнік ваколіц Бельска Падляшскага. Вышыўка і карункі” – гэта назва альбома, якій прэзентаваўся ў Музеі ў Бельску Падляшскім. Што вельмі важна ды каштоўна – альбом трохмоўны. Тэкст напісаны на польскай, беларускай ды англійскай мовах. “Гэты альбом – гэта чарговая састаўная частка цэласці,” – кажа Наталля Герасімюк, аўтарка перакладу на беларускую мову:
– Не можам мы разглядаць беларускі народны ручнік толькі ў Беларусі, бо тут таксама жывуць беларусы і таксама ручнік з’яўляецца элемантам культуры. І гэты альбом, можна сказаць, частка, якой бракавала дасюль.
Гэта вынік чатырохгадовых даследаванняў бельскіх музейшчыкаў: Аліны Дэмбоўскай, Юркі Солуба ды Кацярыны Солуб. Альбом складаюць дзве часткі: ручнікі з прыватных калекцыяў ды ручнікі з калекцыі Музея ў Бельску Падляшскім. Альбом папаўняе “Узорнік традыцыйных гафтаў і карунак народнага ручніка. Гафт крыжыкам”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара